Адвечныя сэнсы, сучасныя галасы ...
ПРА НАС
Выдавецтва аўдыякніг LITARALNA - каманда энтузіястаў, аб'яднаных важнай мэтай - захаваннем і папулярызацыяй беларускай моўнай спадчыны: літаратуры, перыёдыкі, значных помнікаў беларускай думкі.
Наша галоўная задача захаваць і перадаць важныя ўзоры беларускай культуры ў фармаце, зразумелым і даступным маладому пакаленню: аўдыякніжкі і алічбаваныя тэкставыя версіі значных твораў беларускай літаратуры, старых газет і часопісаў, заканадаўчых актаў і апублікаваных прыватных лістоў. Асаблівую ўвагу мы звяртаем на сучасных беларускіх аўтараў, бо менавіта яны развіваюць нашу мову, робяць яе жывой і лёгкай.
Лідар і ідэйны натхняльнік праекта - Уладзімір Пугач, вядомы беларускі музыка, які шмат гадоў прысвяціў беларускай музыцы і культуры наогул. У межах гэтага праекту Уладзімір з камандай паспрабуе прасунуць гэтую дзейнасць на новы ўзровень.
За фінансавую і арганізацыйную дапамогу на старце дзякуем польскай фундацыі “Życie”. Аднак, для працягу і развіцця праекту нам неабходна Ваша дапамога, бо ўсе нашы матэрыялы знаходзяцца ў бескаштоўным доступе! Наша задача зрабіць беларускую культуру даступнай!
Падтрымаць наш праект Вы можаце ТУТа:
Konto
FUNDACJA CHARYTATYWNA «ŹYCIE» PL
47 1020 1026 0000 1902 0477 6409 w PLN
Made on
Tilda