“Адвечным шляхам” – філасофскі твор Ігната Абдзіраловіча, датаваны 1921 годам, якому было наканавана быць пазнаным і асэнсаваным толькі ў XXI стагоддзі. У нашыя часы, калі традыцыя літаратурна-філасофскіх пакут па згубленай мове, волі ды бацькаўшчыне павінна, пад уплывам гістарычных абставін, змяніцца сцвярджальнай ідэяй стварэння новай Беларусі. Дзе будуць панаваць рацыянальная прырода дабра ды філасофія свабоды, асноўныя прынцыпы якіх і сфармуляваў па-беларуску Ігнат Абдзіраловіч.
Чытае Аляксандр Памідораў.