Адвечныя сэнсы, сучасныя галасы ...
Шляхцiц Завальня
Ян Баршчэўскi
Надзелены фенаменальнай фантазіяй і талентам прадбачання, Ян Баршчэўскі стаў адным з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і ўзбагаціў яе, магчыма, адным з самых загадкавых і займальных твораў - кнігай «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях», у якой шырока выкарыстаны беларускія народныя казкі, легенды і паданні. Разам з тым, гэта твор пра край, які мае сваю гісторыю. Пра край, мінулае якога было куды шчаслівейшае, чым сённяшні дзень. Насельніцтва якога — асобны народ, які можа й павінен жыць паводле законаў ды традыцый сваіх продкаў. Беларусам трэба толькі ўспомніць сваё слаўнае мінулае, тых, хто загінуў за волю ды незалежнасць бацькаўшчыны.

Чытае Алег Гарбуз
Made on
Tilda